Цёмны Лёс
Тутэйшыя зразумеюць
Тутэйшыя зразумеюць
Episodes

2 days ago
2 days ago
2 hr 1 min
Сёння разам з Яўгенам Анашкіным зазіраем у свет «Норадрэналіну», дзе кожны мае ліцэнзію на адно забойства, чып пад скурай лечыць ад усіх хвароб, а прагрэс спыніўся на 600 гадоў. Разбіраемся, як дзяржава змагаецца з агрэсіяй і чаму галоўны герой арганізуе забойствы, але лічыць сябе добрым чалавекам. Гаворым пра ўзлом чыпаў, гарманальныя наркотыкі, уладу, якая «ведае лепш», і права самому распараджацца сваім жыццём. А яшчэ — як айцішнік стаў пісьменнікам, чаму выдаў першую кнігу па-беларуску і дзе яму дапамог ШІ. Фінал — пра страшныя ідэі для новых кніг, беларускую мову і тое, ці мусіць наш лёс быць цёмным.
У размове ёсць спойлеры да кнігі і намёкі на падзеі ў працягах.
СПАСЫЛКІ🔹 Яўген у Instagram: https://www.instagram.com/yaugen_a🔹 Набыць кнігу: https://gutenbergpublisher.eu/shop/noradrenalin🔹 Набыць кнігу (электронная версія): https://gutenbergpublisher.eu/shop/noradrenalin-epub-by
ПАДТРЫМАЦЬ ПАДКАСТ👉 Аплата хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P👉 Падзякаваць: https://itbeard.com/support
НАВІГАЦЫЯ0:00 Уступ1:44 З польскага завода ў DevOps за паўтара месяца7:39 Як айцішнік вырашыў напісаць «Норадрэналін»11:37 Тры правілы сусвету: ліцэнзія на забойства, чып і «ачыстка»15:05 2621 год: чаму чалавецтва спынілася ў развіцці?16:43 Чып ад усіх хвароб: ці можна перамагчы старэнне?18:09 Норадрэналін і «ген агрэсіі»: навука ці аўтарская выдумка?20:40 Як працуе ліцэнзія на адно забойства25:44 Неназваная краіна, у якой кожны пазнае сваю27:25 Як уладкаваны чып і што такое «першы шрам»29:41 Людзі без чыпаў: няроўнасць і недавер да «іншых»33:17 Кантроль эмоцый, сетка і ўзлом чыпаў35:13 Права на забойства як сродак узаемнага стрымлівання37:43 Норгард: навошта гэтаму свету сілавікі?43:06 Лэм: замоўныя забойствы дзеля «добрых спраў»49:17 Завязка дэтэктыва і дылема ваганеткі52:44 Цяжкае дзяцінства Лэма і апантанасць кантролем55:20 Зоркі, анаграмы і Python: адкуль узяліся імёны герояў57:43 Гарманальныя наркотыкі і цяга да забароненай агрэсіі59:42 Дзяржава з гіперапекай: чаму ўтопія становіцца антыўтопіяй1:03:35 Біл Артэкс і падзел адной вялікай гісторыі на пяць кніг1:06:24 Вечная вайна: куды адпраўляюць аматараў забіваць1:11:35 Ці можна чытаць першую кнігу як асобную гісторыю?1:13:43 Калі выйдзе працяг і колькі каштуе выдаць кнігу1:17:08 Чаму «Норадрэналін» спачатку выйшаў па-беларуску1:20:18 Як напісаць дзве тысячы старонак, працуючы ў IT1:23:03 ШІ ў літаратуры: пераклад, рэдактура і пазнака «без ШІ»1:27:32 «Зацюканы апостал» і літаратурныя крыніцы натхнення1:29:17 Ад школьнага дзённіка да ліцэнзіі на забойства1:33:16 Формула канфліктаў: іерархія, навязанае дабро і адказнасць1:43:50 Ідэі наступных кніг: псіхалагічны хорар і свет са спыненым часам1:49:58 Шлях да беларускасці: навошта свету наша мова1:53:55 Як кніга дапамагла далучыцца да беларускай дыяспары1:56:10 Што значыць быць беларусам і самому вырашаць свой лёс1:58:36 Ці цёмны лёс у беларусаў?
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #літаратура #анашкін
2 days ago
2 hr 1 min

Aug 18, 2026
Aug 18, 2026
2 hr 22 min
Сёньня паглыбляемся ў закуліссе палітычнай аналітыкі разам з Арцёмам Шрайбманам. Даведаемся, як школьны алімпіяднік па грамадазнаўстве з Гомля прайшоў шлях ад хардкорнага рэпарцёрства і вострых інтэрв’ю да магістратуры ў Лондане і ўласнага аналітычнага агенцтва. Абмяркуем, чым насамрэч палітолаг адрозьніваецца ад сацыёлага ці медыйнага каментатара, чаму прадказваць будучыню на 100% - гэта шарлатанства і як не трапіць у пастку wishful thinking ды эха-камер. Пагаворым пра палітычны кансалтынг для заходніх амбасадаў, прымяненьне ШІ ў працы з тэкстамі, а таксама пра тое, чаму беларуская палітыка неверагодна валатыльная. Ну і, канешне, закранем тэмы беларускасьці, выбару мовы для праектаў і пошуку сьвятла ў нашым супольным лёсе.
Заварвайце любімую гарбатку ці каву - і пагналі разьбірацца!
СПАСЫЛКІ🔹 Арцём у Твітары: https://x.com/A_Shraibman🔹 ТГ-канал Арйёма : https://t.me/shraibman
ПАДТРЫМАЦЬ ПАДКАСТ👉 Аплата хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P👉 Падзякаваць: https://itbeard.com/support
НАВІГАЦЫЯ0:00 Уступ1:10 Бабарыка, Караткевіч і прафесійная этыка5:15 Палітычны аналітык vs журналіст: канфлікт інтарэсаў7:14 Як Арцём прыйшоў у прафесію16:47 Колькасныя vs якасныя метады ў паліталогіі20:30 Хто такі Арцём: палітолаг, аглядальнік ці аналітык?26:30 Афіцыйны пачатак выпуску27:56 Дзяцінства ў Гомлі, алімпіяды і паступленьне на ФМА34:32 Магістратура ў Лондане і чаму Арцём вярнуўся41:28 Sense Analytics і Цэнтар Карнэгі44:19 Палітычны кансалтынг для заходнікаў і дыстанцыя ад дэмакратычных сілаў47:38 Аб’ектыўнасьць у эміграцыі: «рэцэптура» vs «дыягностыка»54:02 Што такое палітыка, паліталогія і сацыялогія56:49 Чым праца аналітыка адрозьніваецца ад журналістыкі1:00:11 Аб’ект аналізу: унутраная і зьнешняя палітыка Беларусі1:02:06 Аналітычныя бюлетэні і policy papers1:06:56 Чаму нельга верыць прагнозам са 100%-й упэўненасьцю1:08:16 «Я прадаю ня веды, а адчуваньне ўпэўненасьці»1:10:07 Валатыльнасьць беларускай палітыкі і глабальныя зьменныя1:15:18 Як выглядае звычайны працоўны дзень Арцёма1:20:41 ШІ ў аналітыцы1:29:26 Колькі ў Беларусі незалежных аналітыкаў і як гэта манетызуецца1:36:20 Памылкі ў працы1:42:19 Рызыкі прафесіі1:46:26 Якасьці добрага аналітыка1:49:48 Папулярызацыя палітыкі: чаму Арцём не імкнецца да масавасьці1:55:42 Ці варта сёньня станавіцца палітычным аналітыкам?1:59:44 Беларуская мова, ідэнтычнасьць і два падыходы да папулярызацыі2:06:08 Палескія карані і стаўленьне да пераходу на беларускую мову2:10:35 Мова як палітычны інструмэнт2:14:02 Хто такія беларусы2:17:46 Улюбёныя словы2:18:48 Які лёс у беларусаў
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #паліталогія #шрайбман
Aug 18, 2026
2 hr 22 min

May 22, 2026
May 22, 2026
3 hr 8 min
Сёння на вас чакае сапраўды касмічны выпуск, бо ў гасцях — Цімафей Яўсееў, стваральнік падкаста «Праз космас».
Мы пагаворым пра ўнёсак беларусаў у гісторыю засваення космасу, узгадаем самыя гучныя астранамічныя падзеі апошняга пяцігоддзя і даведаемся, як развіваецца адметны беларускамоўны падкаст «Праз космас». А на салодкае Цімафей падзеліцца захапляльнай гісторыяй пра тое, як паляваў за чароўным паўночным ззяннем у Нарвегіі!
Заварвайце духмяную гарбатку ці гарачую каву — будзе касмічна і цікава!
СПАСЫЛКІ👉 Падкаст "Праз космас": @praz_kosmas 👉 Тэлеграм-канал "Праз космас": https://t.me/Praz_Kosmas👉 Патрымаць Цімафея: https://linktr.ee/praz_kosmas👉 Збор на аплату хостынга для "Цёмнага Лёсу": https://t.me/tribute/app?startapp=g49P
АСТРА-ФАТОГРАФЫ🔹 https://www.instagram.com/viktar_malyshchyts🔹 https://www.instagram.com/dzmitrykananovich🔹 https://www.instagram.com/instaslavik🔹 https://www.instagram.com/gs_astronomy_amateur🔹 https://www.instagram.com/chernik_astronomer
НАВІГАЦЫЯ0:00 Жыццё ў Польшчы і размеркаванасць інфраструктуры1:04 Дзяцінства ў Бялынічах, вучоба ў Магілёве і фрыланс10:52 Кветкавы бізнес у Польшчы16:29 Першая цікавасць да неба32:08 Гісторыя стварэння «Праз космас»41:31 Беларускія касмічныя праекты52:28 Беларусы ў касмічнай гісторыі57:04 Як абіраюцца навіны для падкаста і планы1:09:10 Галоўныя касмічныя падзеі за апошнія пяць гадоў1:09:47 Місія «Артэміда» і гонка паміж ЗША і Кітаем за Месяц1:15:59 Навошта будаваць базы на Месяцы1:25:59 Навошта людзям Марс1:33:11 Тэхналогіі ад SpaceX1:35:31 Місія Europa Clipper і абсерваторыя Веры Рубін1:40:33 Solar Maximum: 11-гадовы цыкл сонечнай актыўнасці1:45:27 Марсіянскі верталёт Ingenuity і бум прыватнага космасу1:54:33 Трэці міжзоркавы аб'ект ATLAS і фэйкі2:01:42 Місія OSIRIS-REx і сонечнае зацьменне2:14:01 Парады па назіранні за знічкамі2:19:59 Паляванне за палярным ззяннем2:35:12 Як назіраць палярнае ззянне ў Польшчы і Беларусі2:36:25 Выкіды каранальнай масы, Бз-індэкс і праграма Aurora Forecast2:40:19 Праблема светлавога забруджвання2:48:45 Тэхнічныя парады для паспяховай здымкі ззяння2:53:22 Касмічны бліц2:55:59 Пра беларускасць3:02:25 Шлях да беларускае мовы3:04:10 Пачуццё беларускасці пад палярным небам Нарвегіі3:06:09 Лёс беларусаў і святло на цёмным небе
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #біблія #пентаквантар
May 22, 2026
3 hr 8 min

Apr 22, 2026
Apr 22, 2026
2 hr 28 min
Сёння размаўляем пра тэму, якая для беларускай літаратуры доўгі час была сапраўднай экзотыкай — маштабную навуковую фантастыку і кіберпанк. У гасьцях праграміст і аўтар бадай што лепшай сучаснай беларускай фантастыкі «Пентаквантар» — Арцём Шуканаў.
Мы паглыбімся ў свет, дзе штучны інтэлект эвалюцыянаваў у «Іэлаў» — асобаў з высокім маральным складнікам, якія катэгарычна адмаўляюцца называцца проста інтэлектам. Пагаворым пра тое, чаму на стварэнне кнігі сышло 10 гадоў, як працуюць «коблерныя» працэсары на аснове хімічных рэакцый і што такое тэхнаэмпатыя — калі чалавек адчувае складаны механізм як працяг уласнага цела. Даведаемся, чаму Арцём прынцыпова адмовіўся ад выкарыстання ШІ пры напісанні тэксту і стварэнні вокладкі, як сацыяльныя танцы сталі кодам для вылічальных ядраў і ці сапраўды ў нас, беларусаў, «цёмны лёс».
Налівайце гарбату, сядайце зручней — будзе тэхнічна, гуманістычна і вельмі цікава!
СПАСЫЛКІ👉 Антон ў твітары: https://x.com/daphnis_nerii/👉 Дзе набыць Пентаквантар: https://x.com/daphnis_nerii/status/1986004625707946239👉 Збор на аплату хостынга для "Цёмнага Лёсу": https://t.me/tribute/app?startapp=g49P
НАВІГАЦЫЯ0:00 Уступ: чаму «Пентаквантар» чытаецца з задавальненнем 5:08 Знаёмства з Арцёмам Шуканавым9:30 Гісторыя напісання: 10 гадоў працы над кнігай 10:51 Як «Ла-Ла Лэнд» паўплываў на твор і планы на працяг - «Гексаквантар»21:58 Чаму Арцём прынцыпова не выкарыстоўваў ШІ нават для вокладкі 35:03 Геаграфія свету: Менск-3, Інтэрмарыум і Японія 45:52 Разбор арганізацый сусвету50:50 Што такое Іэлы і чаму яны вышэй за «штучны інтэлект» 58:46 Танец як мадальнасць і ключ да разумення асобы Іэлаў 1:02:07 Коблерныя працэсары: вылічальная магутнасць у 15 пікалітрах 1:12:48 Пераход у «хмару» і выхад з фізічных целаў 1:38:40 Мэматычнае навучанне: як мемы закладаюць інтуіцыю 1:49:28 Касмічныя баржы, амішы і эканоміка рэсурсаў 1:54:58 Праект «Больц»: квантавы кампутар у Гіпервойдзе 2:09:50 Фінальная бітва на планеце Джуніпэр 2:20:05 Беларуская мова: чаму кніга стала выключнай падзеяй 2:25:19 Ці цёмны лёс у беларусаў?
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #біблія #пентаквантар
Apr 22, 2026
2 hr 28 min

Apr 17, 2026
Apr 17, 2026
2 hr 19 min
Вітаю вас у чарговым выпуску рубрыкі «ШІ-лаба», у межах якой я распавядаю пра цікавосткі са свету нейрасетак і штучнага інтэлекту!
Сёння прадстаўляю вам запіс маёй лекцыі для адной буйной IT-кампаніі, у якой я ад А да Я распавядаю пра стан праграмавання з ШІ на красавік 2026 года — з тэорыяй, гістарычнымі фактамі і практыкай. Гэты выпуск разлічаны найперш на праграмістаў, але, думаю, будзе часткова карысны і аматарам ШІ. Прыемнага прагляду і праслухоўвання!
СПАСЫЛКІ👉 Прэзентацыя з выпуска: https://docs.google.com/presentation/d/1TrnhPa9ORIlqXDr4g8HRG7lLI4sTBU-bb-9K3qhubFw/edit?usp=sharing👉 Збор на аплату хостынгу для канала: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P👉 Падтрымаць падкаст: https://itbeard.com/support
НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ1:52 Базы праграмавання са ШІ ў 2026 годзе2:44 Хто такі Аляксей Картыннік: itbeard.com і беларускамоўныя падкасты5:37 Тэорыя: што такое інтэлект і як вучыцца ШІ11:04 Нейрасеткі — гэта не ШІ? Разбіраемся ў тэрмінах і маркетынгу13:56 Гісторыя ШІ: ад алгарытмаў Аль-Харэзмі да Ады Лаўлайс16:48 Алан Цюрынг, архітэктура Фон Неймана і першыя вылічальныя сістэмы19:23 Станаўленне Data Science і «бацькі» сучаснага ШІ22:03 Гонка за AGI і ASI: чаму ўсе хочуць замяніць чалавека26:34 Геапалітыка ШІ: ЗША, Кітай і «забараняючы» AI Act у Еўропе30:21 Агляд вендараў ЗША: OpenAI, Anthropic, Google і xAI (Grok)35:13 Кітайскія мадэлі: чаму DeepSeek і Qwen захапілі свет38:45 Беларускі след у сусветным штучным інтэлекце42:08 Пытанні з залы: пра вагі (weights), файл-мадэлі і кошт навучання48:11 ТОП-3 мадэлі для кода: Claude 4.6 Opus, GPT 5.4 і Gemini 3.154:04 Бэнчмаркі і Chatbot Arena: як зразумець, хто лепей праграмуе1:01:19 Агляд AI-First IDE: Cursor, Windsurf, Antigravity і кітайскі Qoder1:08:44 Тэрмінальныя асістэнты (Warp) і PR-агенты для аўтаматызацыі GitHub1:15:37 Прамт-інжынірынг памёр? Пераходзім да кантэкст-інжынірынгу1:19:12 Spec Driven Development (SDD): MD-файлы як інструкцыі для агентаў1:25:28 Усё пра кантэкст: механізм Attention, токены і прычыны галюцынацый1:33:08 Пяць узроўняў працы са ШІ: ад аўтадапаўнення да бэкграўнд-агентаў1:39:10 Model Context Protocol (MCP) — новы стандарт інтэграцый ад Anthropic1:41:58 Сабагенты і скілы: распаралельванне задач унутры чата1:45:17 Праграмаванне голасам: інструменты EVY.app і Whisper Flow1:48:01 ШІ ў браўзерах: як Arc Browser дапамагае чытаць дакументацыю1:50:02 Майстар-клас па Cursor: рэжымы Ask, Plan і Agent1:59:56 Мадэлі, якія «думаюць» (Thinking effort): як працуе Max Mode2:05:35 Індыксацыя праекта і падключэнне знешняй дакументацыі ў Cursor2:10:32 Бяспека: рызыкі агентаў, уразлівасці бібліятэк і ШІ-вірусы2:18:03 Як бяспечна ўкараніць ШІ ў кампанію: сертыфікацыя SOC 2
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #шілаба #праграмаванне
Apr 17, 2026
2 hr 19 min

Feb 1, 2026
Feb 1, 2026
3 hr 20 min
Сёньня мы паглыбляемся ў закуліссі беларускае агучкі, а правадыром у гэты сьвет стане спадар Вожык. Даведаемся ў Аляксея, як настаўнік нямецкай мовы прыйшоў да дубляжу «Какаінавага мядзьведзя» ды «Баброў-зомбі», і ці рэальна зарабляць грошыкі у гэтай сфэры. Абмяркуем фэномэн «Кінаконг» і разьвіцьцё суполкі, пагаворым пра пірацтва як акт любові да роднага, адсутнасьць беларускай мовы на Netflix і ці варта шукаць ветрў у полі афіцыйных сэрвісаў. Ну і канешне, будзем шмат размаўляць пра тэхнічны бок: як пачаць агучваць, якое абсталяваньне і софт патрэбныя, колькі гэта каштуе грошай і часу.
НАВІГАЦЫЯ0:00 Разагрэў 3:43 Знаёмства13:32 Чаму абраў менавіта гумарыстычны кірунак18:57 Гісторыя беларускай агучкі30:38 Чаму агучвальшчыкі дзеляцца на суполкі 33:31 Супрацоўніцтва з прафесійнымі акторамі 38:35 Аднагалосая, двухгалосая і шматгалосая агучка: у чым розніца 41:24 Як адбываецца працэс запісу і мантажу44:02 Дубляж супраць закадравай агучкі 46:44 Праца перакладчыка: як укласці тэкст у таймінгі 50:11 Дзе глядзець беларускую агучку 56:49 Чаму беларускай агучкі няма на папулярных пірацкіх сайтах 59:48 Шлях на Netflix: чаму гэта амаль немагчыма для беларусаў 1:04:02 Балючае пытанне аўтарскага права 1:12:21 Чым агучка кніг адрозніваецца ад кінаагучкі 1:16:46 Ці трэба быць філолагам, каб добра агучваць? 1:20:30 Як стаць «даберам»: з чаго пачаць і які софт патрэбен 1:25:51 Тэхнічны працэс: апрацоўка голасу, кампрэсія і эквалайзер 1:29:56 Што такое «дакінг» і як выразаць голас з арыгінала праз ШІ 1:37:21 Жалеззе: мікрафоны і навушнікі 1:54:13 Колькі каштуе праца прафесійнага перакладчыка1:57:22 Размеркаванне роляў у шматгалосцы2:11:16 Колькі атрымліваюць даберы і чаму перакладчыкі заўсёды ў «шакаладзе»2:16:15 Колькі каштуе агучка2:19:15 Будучыня агучкі і пагроза ад штучнага інтэлекту2:28:06 Наркамаўка ці Тарашкевіца?2:41:03 Мара Вожыка2:43:31 Найлепшыя беларускія агучвальшчыкі2:46:36 ТОП фільмаў па-беларуску2:49:45 Рубрыка «PG P_rn»: пра п_рнапародыі і «Олафа-млынара».2:54:55 Ці будзе беларуская агучка «50 адценняў шэрага»?.3:01:24 Пра пераход на беларускую мову3:10:09 Што такое такое быць беларусам?3:16:57 Ці цёмны лёс у беларусаў?
СПАСЫЛКІ👉 Канал Вожыка: @vozh_voice 👉 Канал CIKAVINKA: @cikavinka 👉 Першы Гікаўскі: @piersyhikauski 👉 Гайд па агучцы ад Вожыка: https://hill-motion-877.notion.site/19250ec4b34c80108298e331dfec8fad?pvs=74👉 Падтрымаць Вожыка: https://linktr.ee/vozhyk👉 Падтрымаць Цёмны Лёс: https://itbeard.com/support
ДЗЕ ГЛЯДЕЦЬ БЕЛАРУСКАЕ🔸 Belmult: https://belmult.online🔸 Чытанка на ноч: https://t.me/night_readings_s_s🔸 Кінакіпа: https://kinakipa.site🔸 Screenka: https://screenka.com🔸 Baravik: https://baravik.org🔸 Anibel: https://anibel.net🔸 Лагодны Цмок: https://la-cmok.me
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #агучка #вожык
Feb 1, 2026
3 hr 20 min

Jan 19, 2026
Jan 19, 2026
1 hr 11 min
Вітаю вас у чарговым выпуску рубрыкі «ШІ-лаба», у межах якой я распавядаю пра цікавосткі са свету нейрасетак і штучнага інтэлекту!
Сёння разбярэмся з «Пантэонам штучнага інтэлекту»: абмяркуем вялікую тройку з ЗША (OpenAI, Anthropic, Google DeepMind), сакрэты поспеху кітайскіх DeepSeek і Z.ai, а таксама еўрапейскі гонар — Mistral і Hugging Face. Даведаемся, хто робіць жалеза для ШІ і будуе робатаў, прааналізуем, чаму Расея і Беларусь плятуцца ў хвасце сусветных рэйтынгаў, пагаворым пра знакамітых і ўплывовых людзей і паспрабуем знайсці беларусаў, якія змяняюць свет!
СПАСЫЛКІ👉 Збор на аплату хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P👉 Падтрымаць падкаст: https://itbeard.com/support🔸 Каласы пад сярпом ШІ: https://youtube.com/@UCSO8xV9As73w8Zr3K5PHqZA 🔸 Беларускі ШІ: https://t.me/belarusai🔸 Канал Кірыла Валошына: https://t.me/by_startups🔸 BelGLUE: https://aclanthology.org/2025.acl-long.25🔸 Калонка Holas: https://www.holas.ai🔸 Дапамагчы стварыць беларускую версыю HumanityLastExam: https://sophisticated-question-answering-human-baseline.streamlit.app/?id=random10🔸 Даследванне Оксфардскага універсытэта: https://oxfordinsights.com/ai-readiness/government-ai-readiness-index-2025🔸 Пастанаўленне "Лічбавая Беларусь": https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=C22500793
НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ: навошта ведаць «базу» 6:12 Геапалітыка ШІ: ЗША, Кітай і Еўропа 7:21 OpenAI: лідар рынку і пытанне «адкрытасці» 10:25 Anthropic: выхадцы з OpenAI і этычны ШІ 12:38 Google DeepMind: навука, Gemini і Нобелеўская прэмія 14:41 Meta і xAI15:47 Кітай: BAT (Baidu, Alibaba, Tencent) і фенамен DeepSeek 18:22 Z.ai19:55 Іншыя кітайскія гульцы21:03 Еўропа: Mistral AI і рэгуляванне22:15 Hugging Face — галоўная бібліятэка для ШІ 23:05 Што ў Расіі: ізаляцыя і ваенныя робаты 26:27 Дзяржаўны падыход у Беларусі: нізкія рэйтынгі і новая праграма 32:16 Беларуская навуковая супольнасць: бэнчмаркі BelGLUE і Humanity's Last Exam 34:07 Беларускі сінтэз маўлення і праект Donar.by 36:22 «Голас» — беларускамоўная разумная калонка 37:35 Жалеза: гегемонія Nvidia і канкурэнты (Google, Amazon, AMD) 40:38 Робататэхніка: Boston Dynamics, Figure AI, Tesla, Unitree 42:56 Пра Cursor 43:52 Пошук будучыні: Perplexity 44:27 Графіка: Stability AI і Midjourney 45:23 «Хросныя бацькі» ШІ (Бенжыа, ЛеКун, Хінтан) 51:14 «Хросная маці» ШІ: Фей-Фей Лі і World Labs 52:52 Каманда OpenAI (былая і цяперашняя): Альтман, Брокман, Мураці, Суцкевер 56:08 Андрэй Карпаты — галоўны папулярызатар 57:02 Дарыё Амадэй (Anthropic) і Дэміс Хасабіс (DeepMind) 58:32 Маск, Цукерберг і Джэнсан Хуанг (Nvidia) 1:00:02 Ліза Су (AMD) — сваячка кіраўніка Nvidia? 1:01:08 Беларусы ў сусветным ШІ: Дзяніс Ярац і поспех Perplexity 1:04:05 Стваральнікі MSQRD Яўген Неўгень і Сяргей Ганчар, іх новы праект Aimation 1:05:58 Пра канал Кірыла Валошына1:06:53 Заключэнне
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #шілаба #пантэон
Jan 19, 2026
1 hr 11 min

Jan 14, 2026
Jan 14, 2026
4 hr 25 min
Сёння ў нас вялікая і ўтульная размова пра ўнутраную кухню Вікіпедыі: як працуюць адміністратары, хто такія сцюарды, чаму існуюць дзве беларускія версіі энцыклапедыі (і ці варта іх аб’ядноўваць) і як скончылася вайна правак «Беларусь» супраць «Белоруссия» ў ру-вікі. Абмяркуем валанцёрства ў OpenStreetMap: навошта маляваць карты Афрыкі і чым гэта круцей за Google Maps. Пагаворым пра тое, навошта перакладаць гульні і софт на беларускую мову, ці дапамагаюць у гэтым вялікія моўныя мадэлі і чаму ШІ ўсё яшчэ не спраўляецца з паэзіяй. А яшчэ — пра будучыню беларускай лацінкі, чаму за мяжой размаўляць па-беларуску прасцей, чым дома, і чаму ў беларусаў насамрэч зусім не цёмны лёс.
Распавядаць пра ўсё гэта будзе Аляксандр Клюеў, адміністратар беларускай Вікіпедыі, праграміст, перакладчык і студэнт беларускай філолагіі ва ўніверсітэце Адама Міцкевіча, што ў Познані, Польшча.
СПАСЫЛКІ👉 Збор на аплату хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P👉 Падтрымаць падкаст: https://itbeard.com/support👉 Сайт Аляксандра: https://plagamedicum.github.io🔸 Выпуск пра пераклад Balduru's Gate III: https://youtu.be/rI_QUVMO7JQ🔸 Выпуск пра Эсперанта: https://youtu.be/LldBmmvBFes🔸 OSTIS AI: https://github.com/ostis-ai
НАВІГАЦЫЯ0:00 Вяртанне падкаста «Цёмны лёс» 1:05 Пра госця2:43 Дапамога каналу5:50 Гісторыя нікнэйма6:54 Біяграфія: Віцебск, мары пра археалогію і стварэнне гульняў 10:23 Паступленне ў БДУІР: чаму менавіта штучны інтэлект? 13:36 Вучоба: тэхналогія OSTIS, Prolog і камп'ютарнае мовазнаўства 22:46 Падзеі 2020 года: стварэнне стачкама, затрыманне і адлічэнне 26:07 Пераезд у Польшчу30:36 Універсітэт Адама Міцкевіча40:33 Навошта палякам беларуская філалогія? 46:24 Чый Адам Міцкевіч? 49:25 Шлях у Вікіпедыю: ад чытача да адміністратара 56:20 Рэпрэсіі супраць вікіпедыстаў і крызіс адміністратараў 1:00:42 Як працуе Вікіпедыя1:02:04 Прынцып «Правіць можа кожны» і чаму гэта не зусім праўда1:06:40 Дагледжаныя і недагледжаныя версіі артыкулаў 1:11:15 Вандалізм: хто і як хутка яго прыбірае 1:15:00 Што такое «пясочніца» і як ствараць новыя артыкулы 1:19:55 Як дасягаецца кансэнсус і вырашаюцца спрэчкі 1:21:42 Сцюарды, Мета-вікі і глабальнае кіраванне 1:28:30 Тэхнічны бок: MediaWiki, фонд Wikimedia і законы ЗША1:38:35 Стварэнне беларускай Вікіпедыі 1:45:54 Чаму існуюць дзве беларускія Вікіпедыі1:51:38 Пра «акадэмічны» і «класічны» правапіс 1:57:46 Фанетыка супраць марфалогіі: як мы пішам і чуем 2:05:24 Палітычная афарбоўка розных версій Вікіпедыі 2:13:47 Супрацоўніцтва паміж раздзеламі2:19:50 Ці магчымае аб'яднанне дзвюх Вікіпедый? 2:22:00 Нейтральнасць і крыніцы: што рабіць з дзяржаўнымі СМІ 2:33:40 «Беларусь» vs «Белоруссия»: гісторыя вайны правак 2:45:06 Чаму выкладчыкі не любяць Вікіпедыю2:52:42 Артыкулы за грошы і піяр 2:56:55 Чаму не варта пісаць артыкул пра самога сябе 3:01:30 Што матывуе валанцёрыць і траціць час на Вікіпедыю 3:05:50 З чаго пачаць рэдагаваць 3:09:34 Гісторыя пераходу на беларускую мову 3:14:21 Будучыня беларускай лацінкі 3:21:03 Пераклады праграм, гульняў і выкарыстанне ШІ3:35:50 Валанцёрства ў OpenStreetMap3:51:21 База беларускіх IT-тэрмінаў і праблема ўніфікацыі 4:02:14 Чаму ў Беларусі сорамна гаварыць па-беларуску, а за мяжой — не 4:19:32 Ці цёмны лёс у беларусаў? 4:23:14 Улюбёнае слова
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #вікіпедыя #мова
Jan 14, 2026
4 hr 25 min




