
Sep 23, 2026
ЦЛ #48 | «Норадрэналін» - свет без хваробаў, але з правам на забойства / Яўген Анашкін
Сёння разам з Яўгенам Анашкіным зазіраем у свет «Норадрэналіну», дзе кожны мае ліцэнзію на адно забойства, чып пад скурай лечыць ад усіх хвароб, а прагрэс спыніўся на 600 гадоў. Разбіраемся, як дзяржава змагаецца з агрэсіяй і чаму галоўны герой арганізуе забойствы, але лічыць сябе добрым чалавекам. Гаворым пра ўзлом чыпаў, гарманальныя наркотыкі, уладу, якая «ведае лепш», і права самому распараджацца сваім жыццём. А яшчэ — як айцішнік стаў пісьменнікам, чаму выдаў першую кнігу па-беларуску і дзе яму дапамог ШІ. Фінал — пра страшныя ідэі для новых кніг, беларускую мову і тое, ці мусіць наш лёс быць цёмным.
У размове ёсць спойлеры да кнігі і намёкі на падзеі ў працягах.
СПАСЫЛКІ
🔹 Яўген у Instagram: https://www.instagram.com/yaugen_a
🔹 Набыць кнігу: https://gutenbergpublisher.eu/shop/noradrenalin
🔹 Набыць кнігу (электронная версія): https://gutenbergpublisher.eu/shop/noradrenalin-epub-by
ПАДТРЫМАЦЬ ПАДКАСТ
👉 Аплата хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P
👉 Падзякаваць: https://itbeard.com/support
НАВІГАЦЫЯ
0:00 Уступ
1:44 З польскага завода ў DevOps за паўтара месяца
7:39 Як айцішнік вырашыў напісаць «Норадрэналін»
11:37 Тры правілы сусвету: ліцэнзія на забойства, чып і «ачыстка»
15:05 2621 год: чаму чалавецтва спынілася ў развіцці?
16:43 Чып ад усіх хвароб: ці можна перамагчы старэнне?
18:09 Норадрэналін і «ген агрэсіі»: навука ці аўтарская выдумка?
20:40 Як працуе ліцэнзія на адно забойства
25:44 Неназваная краіна, у якой кожны пазнае сваю
27:25 Як уладкаваны чып і што такое «першы шрам»
29:41 Людзі без чыпаў: няроўнасць і недавер да «іншых»
33:17 Кантроль эмоцый, сетка і ўзлом чыпаў
35:13 Права на забойства як сродак узаемнага стрымлівання
37:43 Норгард: навошта гэтаму свету сілавікі?
43:06 Лэм: замоўныя забойствы дзеля «добрых спраў»
49:17 Завязка дэтэктыва і дылема ваганеткі
52:44 Цяжкае дзяцінства Лэма і апантанасць кантролем
55:20 Зоркі, анаграмы і Python: адкуль узяліся імёны герояў
57:43 Гарманальныя наркотыкі і цяга да забароненай агрэсіі
59:42 Дзяржава з гіперапекай: чаму ўтопія становіцца антыўтопіяй
1:03:35 Біл Артэкс і падзел адной вялікай гісторыі на пяць кніг
1:06:24 Вечная вайна: куды адпраўляюць аматараў забіваць
1:11:35 Ці можна чытаць першую кнігу як асобную гісторыю?
1:13:43 Калі выйдзе працяг і колькі каштуе выдаць кнігу
1:17:08 Чаму «Норадрэналін» спачатку выйшаў па-беларуску
1:20:18 Як напісаць дзве тысячы старонак, працуючы ў IT
1:23:03 ШІ ў літаратуры: пераклад, рэдактура і пазнака «без ШІ»
1:27:32 «Зацюканы апостал» і літаратурныя крыніцы натхнення
1:29:17 Ад школьнага дзённіка да ліцэнзіі на забойства
1:33:16 Формула канфліктаў: іерархія, навязанае дабро і адказнасць
1:43:50 Ідэі наступных кніг: псіхалагічны хорар і свет са спыненым часам
1:49:58 Шлях да беларускасці: навошта свету наша мова
1:53:55 Як кніга дапамагла далучыцца да беларускай дыяспары
1:56:10 Што значыць быць беларусам і самому вырашаць свой лёс
1:58:36 Ці цёмны лёс у беларусаў?
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos
🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com
🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos
🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #літаратура #анашкін





No comments yet. Be the first to say something!